Як стала вядома БАЖ, следчыя дзеянні ў дачыненні Паўла Дабравольскага скончаныя і крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) перададзеная ў Менскі гарадскі суд. Судовы працэс, меркавана, распачнецца напрыканцы лютага.

Увосень 2025 года Павел Дабравольскі быў пераведзены з СІЗА КДБ у СІЗА № 1 у Калядзічах.
Паводле звестак БАЖ, абвінавачанне ў «дзяржаўнай здрадзе» звязанае з журналісцкімі публікацыямі Дабравольскага. Раней ён працаваў як на беларускія, так і на замежныя СМІ, у тым ліку на ўкраінскі часопіс NV.uа (да пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расеі). Апошняе месца працы ў Беларусі — незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН.
Павел Дабравольскі быў затрыманы ў Менску 22 студзеня 2025 года — праз некалькі месяцаў пасля вяртання на радзіму.
вясна






