BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сродкі, сабраныя на марафоне салідарнасці з палітвязнямі, цалкам размеркавалі

Больш за 550 тысяч еўра, сабраныя на анлайн-марафоне салідарнасці з беларускімі палітвязнямі «Нам не ўсё роўна!», які прайшоў у ліпені 2023 году, размеркавалі ў поўным аб’ёме і ў адпаведнасці з заяўленай мэтай, паведамілі 5 верасня арганізатары марафону.

Фота: АПКБ

Паводле іх, усе арганізацыі, якія сталі партнёрамі марафону, паспяхова прайшлі аўдыт Назіральнай рады марафону. Раней паспяхова прайшоў праверку фонд «21 траўня», які акумуляваў і размяркоўваў сродкі, сабраныя на марафоне.

Агулам, дзякуючы марафону, дапамогу атрымалі больш за 900 палітвязняў.