Стала вядома, дзе пахаваюць беларускую добраахвотніцу. 24-гадовая Марыя Зайцава загінула на фронце на наступны дзень пасля свайго чарговага дня нараджэння.

Як паведаміла “Нашай Ніве” Крысціна Шыянок, дырэктарку Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, пахаванне пройдзе ў Кіеве. Менавіта Крысціну загінулая Марыя пазначыла адзіным кантактам на выпадак сваёй смерці, а таксама пакінула свае пісьмовыя пажаданні наконт таго, як павінна адбыцца пахаванне.
– У пахаванні, якое пройдзе ў Кіеве, возьме ўдзел таксама дэлегацыя з Чэхіі, у якой будуць як прадстаўнікі і прадстаўніцы профільнага міністэрства, праз медычна-гуманітарную праграму якога яна апынулася ў Чэхіі, дзе пражыла тры гады, так і блізкія ёй людзі з праграмы і беларускай супольнасці Прагі. Я ўдзячная афіцыйнаму ўкраінскаму боку, што ў пытанні годнага развітання з Марыяй мы дасягнулі дамоўленасці. Марыя змагалася за свабоду Беларусі і незалежнасць Украіны. Яна гераіня абедзвюх краін, – распавяла Крысціна Шыянок.
Беларускае Радыё Рацыя