BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стала вядома, як у жодзінскай турме здзекаваліся з 71-гадовай палітзняволенай

Стала вядома, як у жодзінскай турме здзекаваліся з 71-гадовай палітзняволенай Эмы Сцепулёнак. Былая настаўніца беларускай мовы знаходзілася за кратамі ў 2021-2023 гадах. Нядаўна на яе пачалі новую крымінальную справу.

“Эма Антонаўна ляжала тры дні запар і нават не магла падняцца, бо моцна кружылася галава, — расказвае “Вясне” былая палітзняволеная Наталля Кукішава, якая пасля выхаду на волю з сям’ёй з’ехала з Беларусі. — Я на яе глядзела і думала, што яна не выжыве. Ніхто нічога не лекаваў”.

Аднойчы на праверцы жанчынам загадалі сесці на кукішкі.Эма Сцепулёнак не ўтрымалася і ўпала. Толькі пасля таго, як жанчына расплакалася, зняволеных перасталі саджаць на кукішкі.

Кукішава сведчыць і пра іншыя выпадкі здзекаў з палітвязняў. А яшчэ ў жодзінскай турме з імі праводзілі “спецыяльныя ідэалагічныя мерапрыемствы”. Штодня ў камерах уключалі запіс прамоў Аляксандра Лукашэнкі і выступаў з “Усебеларускага народнага сходу”. Таксама супрацоўнік турмы перыядычна зачытваў па радыё прапагандысцкія артыкулы з газеты адміністрацыі Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя