BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стала вядома, калі пасольства Балгарыі будзе прымаць дакументы на візы ад беларусаў

Падаць дакументы на шэнгенскую візу ў Балгарыю можна з 15 красавіка, паведамляецца на сайце балгарскага пасольства.

З 15 красавіка можна будзе падаць дакументы ў менскім візавым цэнтры VFS Global. У рэгіёнах, дзе ёсць візавыя цэнтры VFS Global, дакументы можна будзе падаць з 1 мая. Інфармацыя па балгарскім шэнгене на сайце візавага цэнтра і ў кол-цэнтры будзе даступная з 8 красавіка. Раней паведамлялася, што дакументы на шэнген ад грамадзян Беларусі будзе таксама прымаць пасольства Румыніі.