Па звестках вернікаў, у ізалятар і ў міліцыю звяртаўся асабіста біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, але нават яму адмовіліся даць інфармацыю.
Суд над айцамі Анджэем Юхневічам і Паўлам Лемехам з ордэна Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі праходзіў дыстанцыйна, Katolik.life удалося даведацца, што іх асудзілі, адпаведна, на 10 і 15 сутак.
А затрыманую адначасова са святарамі маладую парафіянку яшчэ не судзілі. Яе адпусцілі да суда, які прызначаны на канец тыдня. Верніцы ставяць у віну захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — за падпіску ў сацсетцы на інфармацыйную старонку, абвешчаную «экстрэмісцкай».