
Канстанцін Саламіюк – пра яшчэ аднаго памілаванага палітвязня стала вядома на Берасцейшчыне. Па крымінальнаму палітычна матываванаму артыкулу ён правёў за кратамі крыху больш за 300 дзён.
Палітвязню Канстанціну Саламіюку былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Хлопец жыў у Польшчы і быў затрыманы ў лістападзе мінулага году пасля прыезду ў Беларусь. Падставай паслужылі нібы “шматлікія абразлівыя каментары”.
Адметна тое, што суд адбыўся ў будынку берасцейскага СІЗА. Прысуджана было два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, за кратамі адбыў фактычна палову прызначанага тэрміну. У сярэдзіне верасня бягучага года выйшаў на волю па памілаванні.
Беларускае Радыё Рацыя






