Лабараторыя лічбавай бяспекі (DSL) арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» (RSF) супольна з усходнееўрапейскай няўрадавай арганізацыяй Resident.ngo выявілі раней невядомае шпіёнскае праграмнае забеспячэнне, якое КДБ Беларусі выкарыстоўваў апошнія чатыры гады для сачэння за журналістамі праз тэлефон.

«Выкарыстоўваючы тэхналогіі назірання, такія, як ResidentBat, беларуская дзяржава ажыццяўляе мэтанакіраваную стратэгію рэпрэсіяў супраць незалежнай журналістыкі. Гэтыя інструменты не маюць нічога супольнага з нацыянальнай бяспекай, як заяўляе Лукашэнка,, — мяркуе эксперт арганізацыі Антуан Бэрнар.
Пра выкарыстанне новай шпіёнскай праграмы стала вядома з аналізу смартфона журналіста, якога выклікалі на допыт у КДБ.
«Рэпарцёры без межаў» пацвердзілі асобу чалавека, але не публікуюць яго імя з меркаванняў бяспекі.






