Міністэрства замежных спраў пацвердзіла смерць грамадзяніна Беларусі ў турэцкай Антальі, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА. Абставіны сьмерці ўдакладняюцца.

«Так, сапраўды 19 студзеня 2025 году ў Антальі (Турэччына) памёр грамадзянін Беларусі», – заявілі ў ведамстве. Пасольства знаходзіцца ў кантакце з сям’ёй беларуса, які пайшоў з жыцця, з праваахоўнымі органамі Турцыі і з медычнай установай. Родным аказваецца ўсё магчымае садзейнічанне па рэпатрыяцыі цела беларуса, піша БелТА са спасылкай на МЗС.