BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стала вядома пра смерць гарадзенца, якога асудзілі за «абразу Лукашэнкі»

Аляксей Аўсюкевіч быў асуджаны Ленінскім раённым судом Гародні па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу — «абраза Лукашэнкі». У чым заключылася абраза, незразумела. Гродзенец атрымаў «хатнюю хімію, піша «Наша Ніва». Вядома, што 28 кастрычніка 2022 года мужчыну ўключылі ў «спіс экстрэмістаў».

Аўсюкевіч памёр 11 кастрычніка 2024 года ў 41-гадовым узросце. Невядома, ці ён яшчэ знаходзіўся на «хатняй хіміі», ці на той момант яна ўжо скончылася.

Пазначаная прычына смерці — R99, «іншыя неўдакладненыя прычыны смерці». Гэта значыць, што доктар адразу быў не ўпэўнены ў тым, чаму памёр чалавек, або падазраваў крымінальную прычыну смерці.

вясна