BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стала вядома пра стан палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк

Андрэй Шарэнда спасылаецца на крыніцу, якая бачыла яго жонку ў Гомельскім СІЗА. “З прычын бяспекі называць чалавека не магу, але звесткі дакладныя,” – кажа ён у каментары Радыё Свабода. “З добрых навін – што Паліна жывая, з дрэнных – што яе стан у псіхалагічным сэнсе вельмі цяжкі. Яе працягваюць катаваць. Як яшчэ гэта назваць, калі зноў не вызвалілі, хоць тэрмін скончыўся, а закінулі ў следчы ізалятар і будуць зноў судзіць?”

Па словах Шарэнды, сваякі яго жонкі спрабавалі перадаць ёй харчовую перадачу, але яе не прынялі: “Зноў прычына, што нібыта ёй ужо нехта перадаў 30 кілаграмаў прадуктаў – норму на месяц. Гэтым разам невядомыя «добразычліўцы» прынеслі ёй мех старой морквы. Яблыкаў яшчэ няма, як рабілі летась, дык цяпер дораць моркву. Здзекуюцца з Паліны і яе сваякоў”ШарэндаПанасюк – грамадская актывістка з Берасця. За кратамі яна са студзеня 2021 года.