Як стала вядома @flagshtok з некалькіх крыніц, жыхар Гомеля Дзмітрый Новікаў у пачатку лістапада мінулага года быў затрыманы разам з грамадзянскай жонкай Вікторыяй Разуванавай. Затрыманне адбылося ў Мtнску, дзе Дмітрый і Вікторыя жылі ў апошні час.

Прычынай затрымання сталі фотаздымкі з мітынгаў 2020 года, знойдзеныя ў тэлефоне пасля затрымання. Суд над Дзмітрыем павінен пачацца ў канцы сакавіка паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Інфармацыі пра лёс Вікторыі ўдакладняецца.
Дзмітрый Новікаў вядомы ў Гомелі па мянушцы «Агневіт» як аўтар-выканаўца, папулярызатар навукі, краязнаўца, блогер. У апошні час яго дзейнасць была звязана з папулярызацыяй археалогіі і палеанталогіі.
У канцы 2024 года яго праекты — Telegram-канал «Байки дядюшки Огневита», сайт PaleoNews, YouTube-канал з даведнікам па Беларусі — перасталі абнаўляцца.