BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стала вядома пра затрыманне стэндапера і радыёвядучага

У судзе Савецкага раёна Менска 26 снежня пачнуць судзіць 33-гадовага шоўмена Сцяпана Манкевіча. Яму інкрымінуецца артыкул 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Працэс будзе ўзначальваць суддзя Сяргей Шаціла.

Сцяпан — беларускі комік. Адвучыўся на псіхолага ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, працаваў вядучым на «Радыус ФМ». Апошнія гады быў вядомы як стэндапер, таксама займаўся правядзеннем вяселляў, піша «Наша Ніва».