BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стала вядома пра зняволенне берасцейскага гісторыка Алега Зелянко


Алег Зелянко вядомы як кіраўнік гістарычнага клуба «Міндоўг» — адной з НДА, зарэгістраваных у Берасьці. Паралельна гісторык займаўся сталярнымі і цяслярскімі працамі і розным бізнэсам.

Як піша “Наша НІва”, у снежні мінулага году Зелянко двойчы асудзілі за нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля адбытых сутак, імаверна, на яго завялі крымінальную справу і пасадзілі ў СІЗА.

Сёлета Алега асудзілі ў Берасьцейскім абласным судзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Гэты артыкул прадугледжвае да 4 гадоў хіміі ці ад 2 да 6 гадоў калоніі.

Мяркуючы па ўсім, гісторыку прысудзілі якраз калонію — ягоныя сацсеткі не абнаўляюцца, а тэлеграм мае статус «быў анлайн вельмі даўно».