У пераважнай большасці выпадкаў ініцыятарамі разводаў у Беларусі выступаюць жанчыны.

Самай частай прычынай разводаў з’яўляюцца розныя погляды на жыццё. Пра гэта расказала суддзя Вярхоўнага суда Вера Кругава. У больш чым палове выпадкаў прычынамі, па якіх муж і жонка скасоўвалі шлюб, з’яўляліся: непераадольныя адрозненні ў поглядах на далейшае жыццё, адсутнасць агульных інтарэсаў, несумяшчальнасць характараў (54%); раздзельнае пражыванне на працягу доўгага часу (каля 20%); узаемная страта пачуцця кахання і павагі (больш за 10%); наяўнасць шкодных звычак у аднаго з сужэнцаў: (больш за 10%); здрады (7%).
У большасці выпадкаў (72%) ініцыятарам разводу з’яўляліся жанчыны. На судах яны прысутнічаюць у тры разы часцей, чым мужчыны. Паводле слоў Кругавой, штогод скасоўваецца больш за 55% шлюбаў да ліку зарэгістраваных і гэты працэнт расце. Летась у 82% выпадкаў (24 963) разводзіліся пары, якія выхоўвалі непаўнагадовых дзяцей
Беларускае Радыё Рацыя
Малюнак: mixnews.lv