BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стала вядома, што ксёндз Павел Лемех з Шуміліна вымушана пакінуў Беларусь

Пра гэта паведамляе “Віцебская Вясна” са спасылкай на @katolik_life.

Нагадаем, айца Паўла затрымалі ў траўні разам з іншым святаром — айцом Анджэем Юхневічам, які таксама служыў у Шуміліне. Ім быў прызначаны адміністрацыйны арышт. Акрамя таго, судзілі адну з парафіянак — за падпіску ў сацсетцы на «экстрэмісцкую» старонку, яе пакаралі штрафам.

Пазней Павел Лемех пакінуў Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу. Анджэй Юхневіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/andzhei-jukhnevicz) застаецца пад вартай у віцебскім СІЗА-2.

Крыніца: t.me/viasna96