“Гарадзенская праваабарона” атрымала доступ да афіцыйнага дакумента, складзенага пракуратурай і СК “Пра меры супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму, рэабілітацыі нацызму”.
– За першае паўгоддзе 2024 года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 1004 адміністрацыйныя правапарушэньні па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), прыцягнута да адказнасці па згаданым артыкуле 912 грамадзян.
– З 9 жніўня 2020 па 30 чэрвеня 2024 на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 2 448 злачынствы, звязаных з “экстрэмісцкай дзейнасцю” (2020 год — 268, 2021 год — 696, 2022 год — 771, 2023 год — 471). У першым паўгоддзі 2024 года на тэрыторыі вобласці зарэгістраваны 242 злачынствы “экстрэмісцкай накіраванасці”.
– У першым паўгоддзі 2024 году спынена 1049 фактаў распаўсюду ў сетцы “Інтэрнэт” інфармацыі “экстрэмісцкага зместу”, з прыцягненнем вінаватых асоб да адказнасці.