У шэрагу 14 вызваленых з турмаў Беларусі быў адзін грамадзянін Эстоніі і два — Латвіі. Як паведаміла эстонскае выданне err.ee, у Эстонію са зняволення ў Беларусі вярнуўся Алан Роё, які ў 2020 годзе зарэгістраваў у Эстоніі некамерцыйную арганізацыю «Фонд сяброў Беларусі», фонд так і не пачаў працу і быў ліквідаваны. У Беларусі яго абвінавацілі ў стварэнні «экстрэмісцкай арганізацыі».

Міністэрства замежных справаў Латвіі паведаміла аб вызваленні Юрыя Ганіна і Дзмітрыя Міхайлава. Ганіна прызналі вінаватым у «дыскрэдытацыі Беларусі», «абразе Лукашэнкі» і «закліках да санкцыяў». Дзмітрыя Міхайлава асудзілі паводле абвінавачання ў «распальванні нянавісці» і «закліках да санкцый супраць Беларусі».
Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Польшчы Павал Уроньскі паведаміў, што спіс польскіх грамадзян, аб вызваленьні якіх вялі перамовы, ачольваў Анджэй Пачобут. «ЗША заяўляюць, што гэта пачатак перамоў. Мы спадзяемся, што ў спісе будзе больш грамадзян Польшчы і палякаў з беларускім пашпартам», — падкрэсліў Павал Уроньскі,






