BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сталі вядомыя імёны яшчэ трох палітвязняў, якія выйшлі на волю па памілаванні

Сталі вядомыя імёны яшчэ трох палітвязняў, якія выйшлі на волю па памілаванні. Пра гэта паведамілі прапагандысты. Піша Праваабарончы Цэнтра “ Вясна”.

Гэта асуджаны за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «распальванне варожасці» Аляксандр Галуза, асуджаны за «распаўсюд персанальных дадзеных» Алег Зыкун і асуджаны за «абразу і паклёп на Лукашэнку» Руслан Красаў.