Супрацоўнікі КДБ 14 лістапада правялі чарговы рэйд па ўсёй краіне. Пад затрыманні патрапілі таксама і сваякі палітвязняў. Па дадзеных Dissidentby, арышты і ператрусы прайшлі ў многіх людзей з мэтай выяўлення атрымання дапамогі. Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская пракаментавала інфармацыю аб чарговай аблаве ў Беларусі і заклікала выконваць меры бяспекі. Паводле яе слоў, рэйды закранулі Гародню, Жодзіна, Менск, Берасце, Кобрын, Баранавічы, гарады Віцебскай вобласці.

«Калі вы адчуваеце сябе ў небяспецы, звярніцеся ў фонд салідарнасці BYSOL – і спецыялісты падумаюць, як дапамагчы ў вашым выпадку. Праверце яшчэ раз, каб дома не было нічога, што можа прыцягнуць увагу сілавікоў. Не трымайце дома пашпарты і наяўныя грошы», – падкрэсліла прадстаўніца АПК.