16 верасня 2024 году стала вядома, што паводле новага Указа Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязняў, асуджаных паводле пратэсных артыкулаў. Паведамляецца, што сярод іх шэсць жанчын, а таксама людзі з хранічнымі захворваннямі, інваліднасцю, пенсіянеры.
Вядома, што справы памілаваных палітвязняў разглядала камісія генпракурора Андрэя Шведа, які ўзначавальвае гэтак званую “камісію па вяртанні”. Вызваленне людзей прымеркаванае да Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Беларусі 17 верасня.
Сталі вядомыя прозвішчы шасці вызваленых. Гэта Аляксандр Фікаў, Таццяна Біруля, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун, Кацярына Джыг.
Нагадаем, з 3-га ліпеня гэта чацвёртая хваля памілавання палітзняволеных. Такім чынам, агулам вызвалена 115 чалавек.
Крыніца: spring96.org