BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сталі вядомыя прысуды ў Баранавічах за пратэсты 2020 года

Сталі вядомыя прысуды дзевяці з сямнаццаці  чалавек, якіх судзілі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года. Справы ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы разглядалі Іна Паўлоўская і Анастасія Паўлечка. Піша праваабарончы цэнтр «Вясна». 

Усіх судзілі паводле артыкула  «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

11 красавіка агучылі прысуды другой палове фігурантаў:

· Эдуард Апановіч, Аляксей Лескавец — па 1,5 года калоніі кожнаму;

· Алена Стахейка, Вольга Тадро — па 1 годзе калоніі кожнай;

· Дзмітры Абрамовіч, Алег Арцюх, Алег Сяргееў, Дзмітры Хута, Вячаслаў Шкуцька — па 1 годзе калоніі кожнаму.

2 красавіка вынеслі прысуды першай партыі фігурантаў справы. Усім прызначылі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, тэрміны — ад 1 да 3 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя