BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стан Папы Францішка палепшыўся, але прагноз застаецца асцярожным

Стан Папы Францішка, які з пнеўманіяй знаходзіцца ў рымскай бальніцы, паляпшаецца, заявіла прэс-служба Ватыкана.

Фота AFP via Getty Images

“Клінічны стан Святога Айца за апошнія 24 гадзіны паказаў далейшае лёгкае паляпшэнне”, – гаворыцца ў вячэрнім бюлетэні ад 26 лютага.

Для таго, каб даць больш аптымістычныя прагнозы, паводле слоў медыкаў, трэба хаця б некалькі сутак стабільнага стану Папы. “Улічваючы складанасць клінічнай карціны, для змянення прагнозу неабходны дадатковыя дні клінічнай стабільнасці”, – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 14 лютага 88-гадовы пантыфік адправіўся ў рымскую клініку Gemelli для абследавання. Медыкі пацвердзілі ў яго лёгачную інфекцыю, а затым знайшлі пачатак двухбаковага запалення лёгкіх.