Станам на сёння прызнаныя палітычнымі вязнямі 1197 чалавекі. Усяго з пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 такі статус атрымалі 4168 асобаў. Такія лічбы называе ПЦ Вясна.

У сваю чаргу ініцыятыва Dissidentby паведамляе пра 1342 палітычных зняволеных станам на сёння. З іх 203 жанчыны, 23 чалавекі былі адпраўленыя на прымусовае лячэнне.
Роўна 1000 дзён у зняволенні Уладзіслаў Яцэнка. У 2023 годзе Гомельскі абласны суд у асобе суддзі Мікалая Долі прысудзіў яму 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за падтрымку Украіны. У прыватнасці, Уладзіслаў перавёў 21 еўра для беларускіх добраахвотнікаў-каліноўцаў.






