BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Станіслаў Салавей: Медыцына – ужо даўно не тая вобласць, дзе дастаткова галавы і стэтаскопа

Сёння, 16 чэрвеня, у Беларусі адзначаецца Дзень медыцынскіх работнікаў. Госць Рацыі – лекар, намеснік прадстаўніцы па пытаннях аховы здароўя КР– Станіслаў Салавей.

РР: Чыноўнікі кажуць, што вельмі шануюць прафесію лекара і без яго ўвогуле не ўяўляем свайго жыцця. І тое ж самае яны гавораць і пра настаўнікаў. Як вы рэагуеце на гэтае свята, ці сапраўды гэта свята?

Станіслаў Салавей: Гэта быў сумны жарт яшчэ пяць год таму, што гэта той дзень, калі чыноўнікі ўвогуле згадваюць, што медыкі існуюць і любяць казаць ім прыгожыя словы. На жаль, заўжды так было і зараз гэта ўзмацнілася, што за вось гэтымі словамі пра доўг, гераізм, самаахвярнасць па-сутнасці хаваецца проста стаўленне чыноўнікаў да медыкаў, што медыкі павінны выпраўляць тое, што не прадбачылі чыноўнікі. То бок тыя праблемы, якія ўтвараюць яны, павінны разграбаць людзі на месцах. У выніку заўжды вінаваты просты лекар, а не тая сістэма, у якой ён працуе. Калі няма там, умоўна кажучы, МРТ дзе-небудзь у невялікім горадзе – гэта праблема лекара, а не арганізатараў аховы здароўя.

РР: Я хацеў удакладніць пра што вы ўвогуле гаворыце, паколькі праца медыка выглядае вельмі проста – ты прыходзіш у паліклініку, прымаеш пацыентаў, якія да цябе прыходзяць, і лічыш гэтых людзей.  Як гэта ўвогуле адбываецца? Чаму медработнік мае несці адказнасць за МРТ, якога няма?

Станіслаў Салавей: Таму што да каго прыходзіць пацыент? Ён жа прыходзіць непасрэдна да лекара, а не да чыноўніка, нават не да галоўнага лекара і не ў міністэрства. І яму паказана правесці яму МРТ. І на лагічнае пытанне – прабачце, МРТ няма, хто будзе выслухоўваць адказ чалавека і першую прэтэнзію, а чаму яго няма? Напісана ж, што ёсць, што ўсіх накіруюць, усіх абследуюць. Гэта ж напісана і з трыбун гаворыцца.

То бок апошнія гады праца Міністэрства аховы здароўя зводзяцца да ўтварэння прыгожай карцінкі і яе падтрыманне. Толькі пры гэтым рэсурс змяншаецца, колькасць медработнікаў змяншаецца, а нагрузка павышаецца.

Сказана, што ўсе павінны атрымліваць дапамогу на вёсцы такую ж, як у горадзе, – забяспеч, а калі ты не забяспечыў як лекар, значыць ты робіш нешта няправільна. Бо зверху заўжды ўсе маюць рацыю.

Калі казаць пра тое, як гэта выглядае, медыцына – ужо даўно не тая вобласць, дзе дастаткова галавы і стэтаскопа. Павінна быць адпаведная лабараторыя, адпаведнае тэхнічнае абсталяванне. Таму проста прыйсці і проста лекаваць, на жаль, гэта ўжо не так. Не забывайцеся і на вялікую колькасць праверак, справаздач, папер і зноў жа не проста лекаваць, а выкрываць усе тыя планы, якія даводзяцца. Калі табе патрэбна 10 чалавек, а да цябе прыходзяць 40, то ты ўсё адно павінен іх прыняць. Бо іначай табе прыляціць ад кіраўніцтва, чаму ты такі-сякі і што табой людзі незадаволеныя.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя