BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Рэанімаваць акушэрства можна толькі ў вольнай Беларусі”

У Калінкавічах, што на Гомельшчыне, сёлета спыніла працу радзільнае аддзяленне — цяпер будучыя маці вымушаныя дабірацца ў Мазыр або нават у Гомель. Закрыццё аддзялення тлумачаць нізкай нараджальнасцю і неабходнасцю сканцэнтраваць рэсурсы ў буйных шпіталях. Але што гэта азначае для жыхарак рэгіёна, асабліва з вёсак? Якая агульная дынаміка ў галіне родаўспамагання і сацыяльнай палітыкі ў Беларусі?

Фота: АПК

Наш сённяшні Госць Рацыі — намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, лекар Станіслаў Салавей – акурат нараджэнец Калінкавіч. Ён працаваў акушэрам-гінеколагам у РНПЦ “Маці і дзіця” і 3-й Менскай гарадской бальніцы, а пасля звальнення па палітычных матывах — у шпіталях Украіны. Вас чакае размова пра сістэму здароўя, адказнасць і права жанчын на бяспечныя роды. А таксама — параўнанне з суседняй Польшчай і магчымыя шляхі рэфармавання беларускай медыцыны.

РР: Ці маглі б Вы пракаментаваць сітуацыю з закрыццём радзільнага аддзялення ў Калінкавічах?

Станіслаў Салавей: Вы зараз не паверыце – даўно пара. Калі без жартаў, так і павінна быць. Па-першае, у Беларусі скрачаецца колькасць родаў. Сустракаемся з дзвюма праблемамі. Праблема буйных гарадоў. У Менску дзесьці шэсць радзільняў, столькі не патрэбна, можна скараціць да чатырох. І гэта будзе незаўважна для жыхароў, акрамя таго, што маршруты прывычныя зменяцца, хуткія будуць ездзіць у іншы раён горада. Калі мы будзем казаць пра раённыя гарадкі, вось там трошкі складаней. Бо з аднаго боку, лепей, калі ёсць шпіталь у тваім горадзе. З іншага боку, дапамога мусіць быць якаснай. Калі ў радзільных дамах будзе менш за 100 родаў, пра якую якасць можна казаць, калі проста персанал адвыкне працаваць з родамі? Плюс там патрэбна добрая рэанімацыя, каб калі будуць ускладненні, гэтая дапамога там і аказвалася. Таму цэнтры павінны быць усё ж такі буйнымі. Па-першае, гэта якасць дапамогі, астатняе – лагістыка.

Фота: kcrb.by

На жаль, нашыя шпіталі ў невялікіх гарадах часткова выконваюць функцыю сацыяльную, калі сталыя людзі, калі ім цяжка заставацца зімой, проста кладуцца ў стацыянар, таму што холадна. Гэта ж не лекарская справа. Гэта павінна сацыяльная служба працаваць. Бо шпіталь – гэта не месца, дзе чалавек можа бяспечна прабыць.Тое, што зачыняецца стацыянар, гэта, на маю думку, добра. Пры наяўнасці побач Мазыра пацыенты павінны атрымліваць якасную дапамогу.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя