BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Станіслаў Салавей: Здароўе беларусаў пад падвойным ціскам

У Сусветны дзень аховы здароўя намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, лекар Станіслаў Салавей, выказаў занепакоенасць станам беларускай медыцыны і выклікамі, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні.

Фота АПК

Пра выклікі для беларусаў замежжа кажа Станіслаў Салавей:

Пытанне першае, гэта культурны шок. Нязвыклая сістэма. То бок, у Беларусі асноўнае, што ствараецца, гэта карцінка, і вельмі хуткі быў доступ да лекара, тое, што гэта будзе на дзве хвілінкі і ў лекара будзе невялікі тэрмін паслядыпломнай адукацыі, які ў Польшчы пяць гадоў, а ў нас адзін. Другое, гэта моўны бар’ер, на жаль. Асабліва гэта будзе актуальна для Літвы, бо падаецца, што польская мова больш простая для беларусаў. Але польскія медычныя тэрміны цалкам паланізаваныя. І асабліва ўразлівая група – гэта людзі, якія ўжо маюць захворванні і ім патрэбны пастаянны прыём лекаў ці назіранне ў лекара. Заўсёды трэба мець страхоўку.  

Паводле Станіслава Салаўя, у Беларусі медыцынская сістэма дэградуе: улады не прызнаюць праблемы, адмаўляюць доступ да сучасных лекаў, хаваюць статыстыку, а нязгодных — пазбаўляюць элементарнай дапамогі. Адначасова з гэтым адбываецца адток медыцынскіх кадраў, якіх рэжым лічыць «прыгоннымі».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя