BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Станіслава Гліннік: Тое, што зараз адбываецца, для дзеда не было б сюрпрызам

15 снежня 1934 г. у Менску нарадзіўся першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Паводле адукацыі фізік. Браў удзел у падпісанні Белавежскіх пагадненняў. Крытыкаваў палітыку Лукашэнкі і дамагаўся яго імпічменту.

Фота з архіва Станіславы Гліннік

Успамінамі пра дзядулю-палітыка дзеліцца ўнучка, віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік:

Дзякуй вялікі, што памятаеце! У дні народзінаў дзеда мы збіраліся дома – усе сябры, знаёмыя, родныя. Менш палітыкі. Тое, што зараз адбываецца, для яго б не было сюрпрызам. Ён заўсёды адкрыта казаў, як ставіцца да Лукашэнкі. Я часам думаю, што вайна, магчыма, добра, што ён не ўсё гэта пабачыў. Дзед мой падпісаў Белавежскія дамовы. Я пра сябе жартую, што трэба нашай сям’і яшчэ папрацаваць, каб усё ж такі гэты Савецкі Саюз канчаткова знік.

Станіслаў Шушкевіч – не толькі палітык і навуковец, але і сябра камісіі па вывучэнні вынікаў аварыі на ЧАЭС. Страціў гэтую пасаду, бо намагаўся апублікаваць праўду пра наступствы выбуху.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя