BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Становяцца вядомымі імёны катаў сталінскіх рэпрэсій

Імёны катаў сталінскіх рэпрэсій выплываюць з невядомасці, дзякуючы пошуку і намаганням даследчыка сталінскіх рэпрэсій, дырэктара Беларускага інстытута публічнай гісторыі ў Варшаве Ігара Станкевіча.

Яны катавалі, забівалі нашых лепшых людзей, распавядае Ігар Станкевіч:

–  У некаторых справах трапляюцца дакументы 39-40-ых гадоў, калі частка вось гэтых садыстаў з НКУС беларускага была арыштавана, давалі паказанні, ішлі працэсы над імі. Трапляюцца дакументы з судоў, даведкі на кожнага з гэтых катаў. І ў адным з дакументаў проста трапілася тое, што Міхася Чарота катаваў менавітта  Быхоўскі Віктар Эмануілавіч.

Род Ігара Станкевіча моцна пацярпеў ад сталінскага генацыду. Па яго словах, патрэбна, каб імёны сталінскіх злачынцаў ведаў увесь цывілізаваны свет, а іх нашчадкі саромеліся сваіх продкаў і адракаліся ад прозвішчаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя