BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Старшыня СК: У Беларусі ўчынена каля 19 тысяч экстрэмісцкіх злачынстваў

“Са жніўня 2020 года ў Беларусі ўчынена каля 19 тысяч злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці” — заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гора падчас сустрэчы з супрацоўнікамі прадпрыемства “Граніт” на Берасцейшчыне.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Гара адзначыў, што за мінулы год было выяўлена каля 5,5 тысяч такіх злачынстваў, у тым ліку мінулых гадоў.

“Гэта і ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, масавых беспарадках, фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, абраза прадстаўнікоў улады” — патлумачыў ён.

За чатыры гады па палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі асуджана не менш за 5.133 чалавекі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Справаздача са звесткамі пра палітычныя рэпрэсіі апублікаваная 29 траўня на сайце праваабарончага цэнтру “Вясна”. Праваабаронцы прымеркавалі яе да чацвёртай гадавіны затрымання відэаблогера Сяргея Ціханоўскага.