BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стартавалі пешыя пілігрымкі ў Будслаў

Пешыя пілігрымкі ў каталіцкі Нацыянальны санктуарый у Будславе выйшлі 27 чэрвеня з Баранавічаў і Ліды, паведамляе katolik.life.

Фота: katolik.life

Самы доўгі шлях чакае вернікаў, якія стартавалі з Баранавічаў – цягам 9 дзён яны пройдуць пешшу амаль 300 кіламетраў. Наступным выйдзе паломніцтва з Віцебска – 29 ліпеня. А з Менска пілігрымы адправяцца ў шлях 1 ліпеня.

Штогод з розных куткоў Беларусі прыходзяць пешшу ў Будслаў каля 2 тысяч паломнікаў. Пілігрымы пераадольваюць шлях да Божай Маці з радаснымі песнямі, малітвамі, нясуць да яе свае просьбы, таксама па дарозе слухаюць канферэнцыі на духоўныя тэмы.

Да паломніцтваў далучаюцца вернікі з тых населеных пунктаў, якія праходзяць пілігрымкі – тут яны начуюць часцей за ўсё ў школах, у некаторых месцах на начлег прымаюць мясцовыя жыхары.

Нагадаем, у 2024 годзе ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай пройдуць 5-6 ліпеня.