Платформа SVAE запускае трэці сезон ініцыятывы «Будуй сваё» — лічбавага самакіравання, якое дазваляе беларусам фінансаваць і выбіраць важныя праекты. За два сезоны сабрана больш за 130 000 еўра, дзякуючы чаму рэалізаваны гісторыка-асветніцкі партал, бібліятэка «Чытальня» ў Вільні, дзіцячы летнік і іншыя ініцыятывы.

Павел Лібер, адзін з сазаснавальнікаў SVAE, пракаментаваў старт новага сезону:
– Прадукт, які называецца «Будуй сваё» – гэта праект партысіпатыўнага бюджэтаваньня. І, па сутнасці, гэта праект, дзе вось гэтыя грошы – паўтара працэнта ў Польшчы, альбо адзін і два працэнты ў Літве – мы не забіраем сабе, а мы ўсіх людзей, якія гэтыя грошы перадаюць, мы іх збіраем у асобную супольнасць, людзі генеруюць ідэі. Тамака ёсць некалькі стадый публічнай дыскусіі, юрыдычнай верыфікацыі і іншага-іншага.
І, уласна, потым нейкая з гэтых ідэй ці некалькі ідэй перамагае, і ўвесь гэты бюджэт ідзе на імплементацыю гэтай ідэі. Гэта значыць, па сутнасці, людзі самі робяць нейкія беларускія праекты.
Цалкам матэрыял:
Беларусы ў Польшчы могуць пералічыць на ініцыятыву 1,5% свайго падаходнага падатку (PIT), у Літве — 1,2%. Тыя, хто не можа скарыстацца гэтым механізмам, могуць зрабіць аднаразовы ўнёсак ад €50. Збор працягнецца да красавіка (падаткі) і да 1 лістапада (унёскі), а галасаванне за праекты пройдзе ў лістападзе 2025 года.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел і інструкцыі па запаўненні падатковых
дэкларацый можна знайсці на афіцыйным сайце SVAE.
Беларускае Радыё Рацыя






