Беларусы змаглі вярнуць частку сваёй гісторыі — дзякуючы праекту Maldzis у нацыянальную калекцыю трапілі адразу два ўнікальныя артэфакты: Статут ВКЛ і Радзівілаўская мапа, — піша Наша Ніва.

Павел Мацукевіч, былы кіраўнік амбасады Беларусі ў Швейцарыі, разам з камандай энтузіястаў працягвае працу над вяртаннем беларускай спадчыны. Ён адзначае, што толькі каля 1% культурных каштоўнасцяў засталося на тэрыторыі Беларусі, астатняе раз’ехалася па ўсім свеце праз войны і палітычныя перамены.
Выкуплены Статут ВКЛ і Радзівілаўская мапа захоўваюцца ў бяспецы, і ў будучыні іх плануюць перадаць у беларускія музеі. Каманда Maldzis працягвае паляванне за артэфактамі, якія могуць стаць сапраўдным скарбам для беларускай гісторыі.






