BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стаў вядомы новы прысуд палітзняволенай Вользе Маёравай

Стаў вядомы новы прысуд палітычнай зняволенай Вользе Маёравай. Пра гэта піша Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Вольга Маёрава ў 2022 годзе была асуджаная па так званай «справе Аўтуховіча».  Тады ёй было прызначанае пакаранне 20 гадоў пазбаўлення волі. Яна абвінавачвалася па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. У судзе сваю віну Маёрава не прызнала.

Сёлета ў сакавіку яе судзілі па арт. 411 КК аб злосным непадпарадкаванні законным патрабаванням адміністрацыі калоніі. Як стала вядома “Вясне”, ёй дадалі яшчэ 1,5 года зняволення.