BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стаў вядомы прысуд берасцейцу Дзянісу Красько

Берасцейскі абласны суд 22 студзеня завяршыў разгляд крымінальнай справы 48-гадовага Дзяніса Красько, якога абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс пачаўся 14 снежня, яго вёў суддзя Сяргей Беразюк. Дзяржабвінаваўца — пракурорка Марыя Бялт.

Усе тры тэлеграм-паведамленні, якія нібыта пакінуў Красько, былі напісаныя як каментары да публікацый на тэлеграм-канале «Вусы Лукашэнкі».

Стала вядома, што Дзянісу прызначаны тэрмін у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

вясна