Сённяшні госць «Рацыі» — стэндап-комік Павел Радзевіч. Гутарым з ім пра асаблівасці беларускай аўдыторыі, эміграцыю і новую рэчаіснасць для творчых людзей.

РР: Нядаўна ў вас адбылася серыя сольных выступаў. Раскажыце, дзе гэтым разам былі, дзе выступалі, як вас сустракалі?
– Нядаўна былі канцэрты ва Уроцлаве і Кракаве. Не казаў бы, што гэта прам серыя была. З пачатку кастрычніка быў Уроцлаў, цяпер нядаўна у канцы лістапада Кракаў. Сустрэлі цалкам добра, але дазволю сябе трох паругацца на людзей, якія прыходзілі на канцэрт. Вось што заўважыў. Напрыклад, у Кракаве, па свежых успамінах, людзі рэагавалі добра на жарты, яны смяяліся, але надта стрымліваліся. Такое ўражанне, што быццам саромеліся. І гэта не асаблівасць канкрэтна кракаўскага канцэрта, а ў цэлым беларускай аўдыторыі на канцэртах.
– Канечне, можна было б падумаць, што жарты не выклікаюць смеху, але ў Кракаве я выступаў два дні. На другі дзень зайшоў на мерапрыемства, якое ладзілі мясцовыя ўкраінскія комікі. Я папрасіўся выступіць у іх на канцэрце і частку тых самых жартаў, што распавядаў на сваім канцэрце напярэдадні, распавёў і там. Реакцыя залы на гэтых двух мерапрыемствах адрознівалася настолькі моцна, што нават не параўнаць. Думаю, варта адзначыць, што беларусы вельмі стрыманыя і сціплыя ў рэакцыі на жарты.
РР: Ці было такое і на выступах унутры Беларусі?
– Часта можна заўважыць, як у зале нехта смяецца, але ціха, «у кулачок», быццам баіцца, што яго пачуюць. Не ведаю, з чым гэта звязана. Чалавек жа прыйшоў на камедыйнае мерапрыемства, каб пасмяяцца. І ён смяецца, але так, каб ніхто не пачуў. Не ведаю, з чым гэта звязана.
РР: Распавядзіце пра задумку і канцэпцыю вашых выступаў. Ведаю, што ваш канцэрт называўся «Два крэслы, табурэт». Гэта адсылка на нешта?
– Так, гэта адсылка да вядомай загадкі, якая пайшла з крымінальнага асяроддзя. У турме чалавека пыталіся: «Ёсць два стулы…» (апісвалі гэтыя стулы, але не будзем удакладняць, якія) і пыталі, на які сам сядзеш, а на які маці пасадзіш. Гэта ўжо стала своеасаблівым інтэрнэт-мемам. Сэнс у тым, што заўсёды ёсць выбар, хай сабе і вельмі непрыемны. Выбар паміж благім і яшчэ горшым. У канцэрце ёсць літаральны жарт пра гэта, і больш метафарычны – не простыя сітуацыі, як гэты выбар: няпростая сітуацыя, дзе і так і так будзе дрэнна.
Цалкам размову слухайце ў далучыным файле:
Павел заклікае прыходзіць на выступы, канцэрты і выставы беларускіх выканаўцаў, комікаў і мастакоў, і так падтрымліваць сваіх.
Беларускае Радыё Рацыя