Стэндап-коміку інкрымінуюць ч. 1 арт. 130 КК («распальванне варожасці»), ч. 2 арт. 367 («паклёп на Лукашэнку») і арт. 368 («абраза Лукашэнкі»). Славу запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Следчы камітэт.
Слава Камісаранка — вядомы стэндап-комік, нараджэнец Беларусі. Штогод даваў канцэрты ў розных гарадах Беларусі. Пасля выбараў ён стаў часта жартаваць пра Лукашэнку ў сваіх стэндапах. На пачатку 2021 году Камісаранку забаранілі выступаць у Менску, ануляваўшы гастрольныя пасведчанні. У студзені 2022 году Слава Камісаранка расказаў, што КДБ Беларусі абвясціла яго ў вышук.
Беларускае Радыё Рацыя