BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што адбываецца з «Белсатам»?

Пра гэта распавяла дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Здымак: Вясна

Яна адзначыла, што 80% супрацоўнікаў «Белсату» – эмігранты без фінансавай падушкі, а 17 супрацоўнікаў сядзяць у беларускіх турмах. І заклікала польскіх палітыкаў і калегаў-журналістаў не забываць, што «на ўсход ад нас, проста за плотам працягваецца пажар, напад бандытаў ды іншага кшталту непрыемнасці».

Нагадаем, 12 студзеня новае кіраўніцтва Польскай тэлевізіі (TVP) пазбавіла дырэктарат «Белсату» фінансавых паўнамоцтваў. Тады яна адзначала, што пазбаўленне фінансавых паўнамоцтваў – гэта не звальненне, аднак дэ-факта яна не можа весці гаспадарчую дзейнасць каналу. Цяпер жа мінімум на месяц гэтае пытанне развязалася.

Крыніца: Белсат