BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што думаюць украінцы наконт перамоваў?

Пакуль што ход перамоўных працэсаў напрамую залежыць ад выказванняў Дональда Трампа. Ёсць разуменне, што чарговы раз трэба самім прыкладаць да нейкіх больш выгадных умовах у перамовах па ўкраінскім пытанні.

Здымак ілюстрацыйны

Сваімі разважаннямі пра бягучую сітуацыю падзялілася беларуска спадарыня Алеся, якая стала жыве ва Украіне:

– Апошнім часам у нас тэма перамоваў збольшага звязаная з апошнімі выказваннямі Трампа і яго адміністрацыі наконт прэзідэнта, фінансавай дапамогі. І, канешне, яшчэ два тыдні таму людзі глядзелі ў бок перамоў як чагосьці рэальнага і магчымага для Украіны, і, магчыма, нават пазітыўнага. Але зараз вельмі шмат людзей, пабачыўшы якая ёсць рыторыка адміністрацыі Трампа, канешне, адчувае вялікае незадавальненне.

Перамовы паміж Украінай з ЗША па дамове аб мінеральных рэсурсах знаходзяцца на завяршальнай стадыі, усе ключавыя пытанні ўзгодненыя. Таксама днямі Уладзімір Зяленскі з візітам накіроўваецца ў Злучаныя Штаты.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя