Сто дзён – роўна столькі за кратамі ўтрымліваецца палітвязень з Берасцейшчыны Алег Літвінчук. Ён быў затрыманы за падзеі чатырохгадовай даўніны, а менавіта пратэсты ў 2020 годзе.
Палітвязню Алег Літвінчуку прад’явілі абвінавачванні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Падставай да завядзення палітычнай справы стаў удзел у акцыі пратэсту ў Берасці 10 жніўня 2020 года адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Адметна тое, што Алег Літвінчук з’яўляецца шматдзетным бацькам. Пад яго апекай шасцёра дзяцей.
Вырак суда вынесены ў жніўні бягучага года – адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя – Андрэй Грушко. Палітвязень перабывае ў СІЗА№7 горада Берасця.
Беларускае Радыё Рацыя