BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што робяць беларускія валанцёры?

Маральная і матэрыяльная падтрымка сем’яў тых, хто зараз застаецца за кратамі з прычыны крымінальных палітычна матываваных артыкулаў ды адпраўка лістоў да палітвязняў і захавання іх лічбавай копіі. Такія самыя дзейныя спосабы засталіся для валанцёраў, якія знаходзяцца як у самой Беларусі, так і па-за яе межамі, — распавяла беларуска, якая жыве ў Даніі, Надзея Ліндэ:

— Для мяне гэта на сённяшні дзень, як і раней, а цяпер, з часам гэта ўсё больш і больш становіцца найбольш актуальнай формай помачы, бо я не бачу іншых варыянтаў, што мы маглі б зрабіць цяпер для Беларусі, для беларусаў, людзей, якія ўнутры краіны, для людзей, якія пацярпелі ад дзеянняў рэжыму, гэта менавіта памагаць ім, бо пакуль нічога іншага не адбываецца на сённяшні дзень.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Надзея Ліндэ дадала, што цяжка прадказаць, які менавіта спосаб у гэты момант будзе больш эфектыўным. Паколькі беларускія ўлады таксама адсочваюць валанцёрскую дапамогу і імкнуцца супрацьстаяць ёй.

Беларускае Радыё Рацыя