23 лютага ў Беларусі на дзяржаўным роўні адзначаюць Дзень абаронцаў Айчыны — дату, якая паходзіць з савецкай традыцыі.

Аднак, як адзначае гісторык Аляксей Мядзьведзь, для Беларусі гэтае свята не мае ўласнай нацыянальнай гістарычнай асновы і звязана перадусім з гісторыяй Чырвонай арміі, а не з фармаваннем беларускай дзяржаўнасці.
-Звязана з беларусамі можа толькі не само свята, а падзеі, якія адбываліся ў лютым 1918 года. Можна нагадаць толькі перамовы ў Берасці, там лёс беларусаў вырашаўся. Аднак за гады існавання СССР гэтае свята мела трансфармацыю і набыло зусім іншы, шырокі сацыяльны сэнс.
Па словах гісторыка, магчыма ў будучыні будзем святкаваць 23 лютага, як дзень Беларускай Краёвай абароны:
-Варта прызнаць, што так ці інакш, стварэнне БКА – гэта адна са спробаў стварыць нацыянальныя ўзброеныя сілы ў гісторыі Беларусі, нягледзячы на тое, што гэта адбывалася ва ўмовах нямецкай акупацыі.
У цяперашняй Беларусі святкаваць дзень стварэння Беларускай Краёвай абароны немагчыма, бо адразу можна трапіць пад крымінальны артыкул.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






