Што такое Фемгрупа і як даўно яна працуе? Чым адрозніваецца яе праца ў 2020 годзе ад 2024? Якія зараз самыя вострыя гендарныя пытанні ў тым ліку ў беларусаў у эміграцыі? Над такімі ды іншымі пытаннямі разважала нашая сённяшняя Госця Рацыі, сузаснавальніца Фемгрупы Беларусі Лена Агарэлышава. Гутарыць з ёй наша карэспандэнтка Аліса Поль.

РР: Што такое Фемгрупа і на сёння на чым яна канцэнтруе сваю ўвагу?
Лена Агарэлышава: Фемгрупа – гэта аб’яднанне экспертаў і экспертак для падтрымкі, развіцця і прасоўвання феміністычнай супольнасці Беларусі. Гэта аб’яднанне, у якім няма межаў, у сэнсе, што эксперткі знаходзяцца ў розных краінах, у розных гарадах, але робяць агульныя рэчы, напрыклад, тыя ж самыя напісанні агульных стэйпмантаў ці арганізацыю мерапрыемстваў, якія б спрыялі падтрымцы феміністычнай супольнасці Беларусі. Напрыклад, адна з апошніх сустрэчаў, якая ладзіла Фемгрупа, – гэта візіт прадстаўніц фемінісцкай супольнасці ў Савет Еўропы. І гэта быў візіт на некалькі дзён, каб менавіта пазнаёміцца ў Савеце Еўропы з тым, як працуе гэтая інстытуцыя, якія механізмы ёсць для вырашэння праблемаў жанчын, пытанняў ЛГБТ-супольнасці ці эмігрантак. З цікавага, што гэта не тое ж самае, у сэнсе, што ёсць інстытуцыі, якія нават часам не вельмі звязаныя. Эмігранты – гэта адна інстытуцыя, жанчыны – гэта другая, а ЛГБТ- супольнасць – гэта трэцяя. І калі ты паўсюль, то ў якую інстытуцыю табе ісці? Карацей, гэта быў адзін з апошніх візітаў, які рабіла Фемгрупа, далей у наступным годзе ў нас таксама вельмі амбітныя планы. Мы плануем зрабіць агульную сустрэчу прадстаўнікоў і прадстаўніц феміністычнай супольнасці, каб чарговы раз абмяняцца інфармацыяй, спланаваць субпрацу паміж рознымі актарамі і актаркамі, выпрацаваць агульнае бачанне. І таксама мы плануем іншыя праекты, каб падтрымаць тых, хто займаецца гэтай справай.
Напэўна, таксама вельмі важная навіна, што адна з сузаснавальніц Фемгрупы-Беларусь Юля Міцкевіч зараз працуе ў Кабінеце і займаецца там у рамках сацыяльнай палітыкі пытаннямі гендарнай роўнасці і інклюзіі. Гэта навіна ў прынцыпе ўжо не новая, але не менш важная.
РР: Якія пытанні стаяць перад Фемгрупай і якія накірункі ахопліваюцца?
Лена Агарэлышава: Фемгрупа спачатку стварылася на базе першага склікання Каардынацыйнай Рады, калі КР знаходзілася яшчэ ў Беларусі ў 2020 годзе. І менавіта тады ў рамках першага склікання Каардынацыйнай Рады была інтэнцыя зрабіць акрамя дэлегатаў і дэлегатак КР таксама працоўныя групы па розных пытаннях. Так, напрыклад, з’явілася працоўная група, якая займалася Канстытуцыяй ці рэлігійнымі пытаннямі, адукацыяй і эканомікай, калі я не памыляюся. І яшчэ было шмат чаго, і таксама часткова дэлегаткі Каардынацыйнай Рады, часткова гендарныя эксперткі стварылі Фемгрупу, і тады яна называлася Фемгрупа Каардынацыйнай Рады. І так мы вось працавалі над пытаннямі, звязанымі з гендарам, інклюзіяй, роўнасцю як у межах Каардынацыйнай Рады, так і ў больш шырокай перспектыве. Мы працавалі над гэтымі пытаннямі з 2020 года. І мы ўжо менш, як за год сышлі са складу Каардынацыйнай Рады і з’яўляемся незалежным аб’яднаннем.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: citydog.io