BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што вядома пра палітвязняў, якія выходзяць на волю?

Інфармацыі няшмат, яе праваабаронцы збіраюць па кроплям. Што вядома пра палітвязняў, якія выходзяць на волю?

Беларуская праваабаронца, прадстаўніца ініцыятывы dissidentby Марына Касінерава кажа, што ім вядомыя дзясятак прозвішчаў людзей, якія выйшлі з вязніцы. Але інфармацыя імкліва мяняецца, расказвае Марына Касінерава:  

Гэта дакладна няпоўная інфармацыя, бо яна толькі даходзіць яшчэ часткамі, кавалкамі. Шмат для каго гэта стала нечаканасцю, для тых, каго вызвалілі. І яны нават не ведалі, што людзей вызваляюць. Па факце людзі прыехалі дадому, інфармацыя яшчэ такая, крыху скрабём па засеках, каб яе сабраць. Вядома што ніхто яшчэ не агучвае імёны і прозвішчы з-за таго, што ўсе запужаныя шмат у чым, як заканадаўства ў гэтым сэнсе крыміналізавана наконт перадачы розных звестак.

Магу сказаць, што нам вядома пра 14 чалавек, якіх вызвалілі з-за кратаў. Гэта добрая навіна, што выйшаў Кастусёў. Канешне, у яго быў вельмі вялікі тэрмін і вельмі цяжкае захворванне. Але збольшага сочым і аналізуем за тымі, хто выйшаў – гэта тыя, у каго заставаўся невялікі тэрмін, гэта людзі, якія атрымалі каля 2 гадоў зняволення. Часам выглядае неяк дзіўна, як і ў мінулы час, калі вы памятаеце. Калі выпускалі людзей, якім засталося дасядзець два тыдні альбо месяц. Ёсць і такія, канешне, выпадкі, можа, 50% дакладна такіх.

Другога ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон “Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Некалькі палітычных зняволеных вызвалілі з месцаў няволі. Па стане на вечар 4 ліпеня праваабаронцам дакладна вядома пра 16 палітзняволеных, якія трэцяга ліпеня выйшлі на волю.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя