BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што вымушае беларусаў пакідаць радзіму?

Пасля 2020 года Беларусь пакінулі сотні тысяч грамадзянаў. Сярод іх – і сённяшні Госць Рацыі – беларускі грамадскі актывіст Арцём, які перад эміграцыяй жыў і працаваў у Расеі. Што вымушае беларусаў з’язджаць? Ці лёгка праходзіць адаптацыя? І ці ёсць настальгія па радзіме? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае беларускі актывіст Арцём у гутарцыі з Юліяй Сівец.

Фота: Artyom Geodakyan/TASS/dpa/picture alliance

РР: Эмігранцкая плынь не спыняецца. Арцём якраз прыехаў не так даўно ў Польшчу. І ўжо перавёз сюды сваю сям’ю. Чаму ты вырашыў пераехаць?

Арцём: Пачатак вайны Расеі з Украінай – гэта была апошняя кропля, калі пайшла з Расеі ў Беларусь гэтая прапаганда вайны і ўсе людзі, якія мелі нейкую іншую думку, хто супраць вайны, хто не мог маўчаць і спакойна глядзець на гэта, яны апынуліся пад пагрозай, што іх могуць пасадзіць, катаваць. Усе ведаюць, што можа быць з тымі, хто актыўна выступае супраць расейскай агрэсіі. І я разумеў, што ні я, ні мае дзеці не змогуць спакойна жыць ні ў Беларусі, ні ў Расеі, калі гэта краіна вядзе такую вайну захопніцкую.

РР: Пагаворым тады пра цяжкасці эміграцыі. Шкадуеш, што пераехаў, ці не?

Арцём: Не, не шкадую. Бо гэта было маё абдуманае рашэнне, што я не магу жыць, не буду жыць і мае дзеці не будуць жыць у краіне, якая падтрымлівае гэту вайну. Цяжка тут было, канешне. І дзеці, і жонка прыехалі літаральна пяць месяцаў таму, і ім зусім цяжка. Але я не шкадую, хоць і бачу, што маім блізкім няпроста тут.  Але ў той жа час ідзем наперад і спадзяемся, што будзе лепш з кожным днём.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя