BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Стрымаць зло

Апош­ні ну­мар «Ні­вы» на зло­ме ста­ро­га і но­ва­га го­да — тая доб­рая хві­лі­на, ка­лі звы­чай­на ад сэр­ца хо­чац­ца па­жа­даць усім на­шым чы­та­чам зда­роўя і на­дзеі ў так без­на­дзей­ным і бес­ча­ла­веч­ным ча­се. І ве­рыц­ца, што тра­ды­цый­ны віф­лі­ем­скі агонь, як сім­вал мі­ру, са­праў­ды ра­зы­дзец­ца па ўсім све­це і па­се­ліць яго так­са­ма там, дзе на­ра­дзіў­ся сам Ісус Хры­стос! Бо як ба­чым, на жаль, у сён­няш­нім све­це са­та­на вы­пу­скае сва­іх ез­да­коў апа­ка­ліп­сі­су да раз­гу­лу на зям­ной пра­сто­ры. І як не па­ра­дак­саль­на, зда­ец­ца, з вы­ка­ры­стан­нем ўся­го та­го, што на­зы­ва­ец­ца «бі­я­тэх­на­ла­гіч­ным, кі­бер­не­тыч­ным і цы­ві­лі­за­цый­ным пра­грэ­сам». На­ват пры­род­най сты­хій­нас­цю над­вор’я ўжо хо­чуць ма­ні­пу­ля­ваць не­ка­то­рыя ін­жы­не­ры душ ча­ла­ве­чых, якім за­ма­ну­ла­ся зем­ляў­ла­да­ран­не і вык­лік Гас­под­нім і ча­ла­ве­чым каш­тоў­нас­цям і за­ко­нам.

А як вя­до­ма, тыя за­ко­ны, рэ­гу­лю­ю­чыя жыц­цё гра­мад­стваў і на­ро­даў, уста­наў­лі­ва­юць па­а­соб­ныя дзяр­жа­вы. Ма­ем так­са­ма між­на­род­ныя, звыш­дзяр­жаў­ныя струк­ту­ры, якія бы­лі спро­бай у сва­іх пер­ша­па­чат­ко­вых мэ­тах вы­ра­шэн­ня рэ­гі­я­наль­ных, ці між­кан­ты­нен­таль­ных праб­лем уся­го ча­ла­ве­цтва і яго су­іс­на­ван­ня тут і ця­пер. Як па­лі­тыч­ны сім­вал, што меў пра­ду­хі­ліць свет ад вой­наў ста­ла пас­ля жа­хаў Дру­гой су­свет­най вай­ны Ар­га­ні­за­цыя Аб’­яд­на­ных На­цый з ся­дзі­бай у Нью-Йор­ку. Пры ёй кштал­та­ва­лі­ся шмат­лі­кія яе аген­ды ці зу­сім но­выя ар­га­ні­за­цыі ў дру­гіх вы­мя­рэн­нях на­ба­ле­ла­га жыц­ця, та­кіх як го­лад, бе­жан­ства, мі­рат­вор­ства, пан­дэ­міі, зда­роўе і шмат па­доб­ных, што­дзён­ных вык­лі­каў, якіх не пад сі­лу вы­ра­шыць толь­кі адзі­ноч­ным дзяр­жа­вам. Не­ка­то­рыя з іх, ка­ры­ста­ю­чы­ся сва­ёй сі­лай і сі­ту­а­цы­яй, хо­чуць на­вяз­ваць агуль­на­сус­вет­ныя вы­ра­шэн­ні, без уліч­ван­ня го­ла­су і па­зі­цыі са­міх на­ро­даў і іх дзяр­жаў. За­раз у нас, на еў­ра­пей­скім кан­ты­нен­це ін­тэн­сіў­на выс­пя­вае кан­ф­лікт па­між асэн­са­ван­нем і раз­дзе­лам кам­пе­тэн­цый ор­га­наў Еў­ра­са­ю­за, а пра­ва­мі той жа дзяр­жаў­най са­ма­стой­нас­ці і ўнут­ры­па­лі­тыч­най яе не­за­леж­нас­цю. Па­дзе­лы тут вы­да­юц­ца што­раз боль­шы­мі і вост­ры­мі ў пы­тан­нях ге­а­па­лі­ты­кі, фі­нан­саў, ідэ­а­ла­гі­за­цыі аса­бі­стай, куль­тур­най ма­дэ­лі жыц­ця. Ад­на звыш­дзяр­жа­ва, ці на­да­лей фе­дэ­ра­цыя са­ма­стой­ных кра­ін — гэ­та пы­тан­не ну­мар адзін для еў­ра­пей­скіх, бю­рак­ра­тыч­ных са­ло­наў. Не здзіў­ляц­ца та­ды, ка­лі толь­кі з та­кім ду­ман­нем і ба­чан­нем праб­лем на­ша­га жыц­ця не апы­нем­ся як Еў­ро­па на смет­ні­цы гі­сто­рыі, пад эка­на­міч­на-па­лі­тыч­ным ма­скоў­ска-кі­тай­скім пра­тэк­та­ра­там і ска­ла­ні­за­ван­нем нас аф­ры­кан­ска-азі­яц­кай міг­ра­цый­най хва­ляй.

Сум­най, але ад­веч­най праў­дай ро­ду ча­ла­ве­ча­га з’яў­ля­юц­ца вой­ны як пра­я­ва на­ша­га гра­мад­ска­га і па­лі­тыч­на­га скла­ду ду­ман­ня. Ні­чо­га за­тым дзіў­на­га, што між­на­род­ныя, мі­лі­тар­ныя са­ю­зы і ар­га­ні­за­цыі — гэ­та не­ад’­ем­ная част­ка гі­сто­рыі на­ша­га цы­ві­лі­за­цый­на­га дня зла і даб­ра. Са­мы ма­гут­ны з іх за­раз гэ­та НА­ТА, але яго сі­ла бра­ла­ся і аба­пі­ра­ла­ся перш за ўсё на пля­чах і вы­дат­ках аме­ры­кан­ска­га па­дат­кап­ла­цель­ш­чы­ка і ге­а­па­лі­тыч­ных ін­та­рэ­сах Злу­ча­ных Шта­таў Аме­ры­кі як мі­ра­во­га лі­да­ра і звы­шіг­ра­ка. Тое, што з еў­ра­пей­скі­мі сяб­ра­мі Паў­ноч­на-Ат­лан­тыч­на­га хаў­ру­су ў мі­лі­тар­ным пла­не сі­ту­а­цыя не най­леп­шая, па­каз­вае не­пад­рых­та­ва­насць са­міх іх­ніх ар­мій да пат­ра­ба­ван­няў су­час­най вай­ны і не­маг­чы­масць, а перш за ўсё па­лі­тыч­ная не­ах­во­та за­бяс­пе­чыць Ук­ра­і­ну кан­к­рэт­най па­стаў­кай уз­б­ра­ен­ня, дзе­ля яе шан­цу на пе­ра­мо­гу су­праць аг­рэ­сіі Ра­сіі. Тое, што ўвесь па­тэн­цы­ял НА­ТА ў выг­ля­дзе так зва­ных вай­ско­вых па­ра­со­наў, ан­ты­ра­кет­ных шчы­тоў, тан­ка­вых ку­ла­коў і пе­ра­лі­чаць тут мож­на да­лей, у наш час і на на­шых ва­чах не ў змо­зе стры­маць ідэ­а­ла­гіч­ную і мі­лі­тар­ную баль­ша­віц­кую дак­т­ры­ну Ле­ні­на, Ста­лі­на, Пу­ці­на, на пер­шы по­гляд зда­ец­ца быць паз­баў­ле­нае ло­гі­кі — толь­кі праз вай­ну дзе­ля мі­ру! Та­кое ра­зу­мен­не асаб­лі­ва ўлас­ці­вае лю­бым дзяр­жаў­ным, ім­пер­скім пам­к­нен­ням, аў­та­ры­тар­ным і дык­та­тар­скім рэ­жы­мам ця­гам гі­сто­рыі, але і ў наш час гэ­та не з’яў­ля­ец­ца вы­нят­кам. Та­му так вель­мі хо­чац­ца, каб у на­сту­па­ю­чым 2024 го­дзе тра­ге­дыі вой­наў су­пы­ні­лі­ся, а мір­нае жыц­цё вяр­ну­ла нас на рэй­кі ве­ры ў хоць кры­ху леп­шую бу­ду­чы­ню!

Яў­ген ВА­ПА, “Ніва”, №53