У вялікіх гарадах Грузіі, такіх як Тбілісі і Батумі адбываюцца акцыі пратэсту супраць так званага «закону аб інагентах»

Як зараз адбываюцца пратэсты распавядае наш карэспандэнт у Грузіі Сяргей Апановіч:
— У Грузіі да пратэстоўцаў далучыліся студэнты. Больш за 30 вышэйшых навучальных установаў пайшлі ў страйк, студэнты пакінулі вучэльні і рушаць да асноўнай часткі пратэстоўцаў, што ў двух вялікіх грузінскіх местах — Тбілісі і Батумі. У Батумі студэнтамі перакрытыя цэнтральныя вуліцы, а ў Тбілісі некалькі тысячаў студэнтаў рушаць у бок праспекту Руставэлі, дзе ўжо некалькі дзён адбываецца бесперапынная акцыя.





Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя