У Беларусі і за яе межамі з’явіцца новая незалежная даследчая структура — «Беларуская сацыялагічная група».

Пра стварэнне ініцыятывы абвясціў вядомы беларускі сацыёлаг Генадзь Коршунаў, які паведаміў, што праект будзе займацца вывучэннем сацыяльных працэсаў, грамадскіх настрояў і трансфармацыі беларускага грамадства ва ўмовах палітычнага крызісу і масавай эміграцыі.
– Гэта даследчая ініцыятыва, якую мы стварылі з калегамі вось літаральна ў самым пачатку гэтага года. Яна аб’ядноўвае беларускіх даследчыкаў, перш за ўсё сацыёлогаў, якія вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з-за непрыняцця таго рэжыму, які ёсць. Пасля таго, што здарылася, частка з нас з’ехала ў 2020-21 годзе, частка ў 2022-ім, хтосьці ў 2023-ым.
Па словах даследчыка, зчас падрыхтоўкі сабрана шмат ведаў і людскіх рэсурсаў:
– Назапашаны добры чалавечы капітал, ёсць сімвалічны капітал, метадычныя напрацоўкі, мы шмат чаго рабілі. Ёсць базы дадзеных даследаванняў, што адкрывае магчымасць для нейкіх такіх параўнальных высноваў, што заўсёды больш карысна, чым адзін.
Галоўнае, у нас ёсць базы дадзеных розных даследаванняў, пачынаючы з 2020 года, што адкрывае такія вялікія магчымасці для параўнальных даследаванняў.
Пачатак першых даследаванняў у межах новай ініцыятывы плануецца ўжо ў бліжэйшы час.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






