BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Створаны “Сусветны індэкс кіберзлачыннасці”. Беларусь заняла ў ім 12 месца

Беларусь заняла 12 месца (з 98) у “Сусветным індэксе кіберзлачыннасці” (WCI), паведамляецца ў даследаванні, апублікаваным 10 красавіка групай навукоўцаў Оксфардскага ўніверсітэта і ўніверсітэта Новага Паўднёвага Уэльса.

Фота: Depositphotos.com

Адзначаецца, што першы ў гісторыі “Сусветны індэкс кіберзлачыннасці”, апублікаваны “пасля трох гадоў інтэнсіўных даследаванняў”, паказвае, што найбольшая пагроза ў гэтай сферы зыходзіць ад невялікай колькасці краін. Спіс узначальвае Расея. За ёй ідуць Украіна, Кітай, ЗША, Нігерыя, Румынія, Паўночная Карэя, Вялікабрытанія, Бразілія, Індыя, Іран.

«Даследаванне, якое ляжыць у аснове [распрацоўкі] індэкса WCI, дапаможа зняць заслону ананімнасці з кіберзлачынцаў, і мы спадзяемся, што гэта дапаможа ў барацьбе з узрастаючай пагрозай кіберзлачыннасці, накіраванай на атрыманне прыбытку”, – кажуць аўтары даследавання.

Беларусь займае 12 месца ў глабальным рэйтынгу і чацвёртае – сярод краін Еўропы.

Беларускае Радыё Рацыя