У Менскім гарадскім судзе агучаныя завочныя прысуды па “справе BYPOL”.

Яны супадаюць з тымі тэрмінамі, які прасіў бок абвінавачання. Аляксандру Азараву прысудзілі 25 гадоў пазбаўлення волі, Мацвею Купрэйчыку, Уладзіміру Жыхару, Алегу Талерчыку і Ігару Лобану — па 12 гадоў, Андрэю Астаповічу — 11 гадоў.
Экс-сілавікоў, якія ў 2020-м падтрымалі пратэсты супраць несумленных выбараў і гвалту, абвінавачвалі ў змове з мэтай захопу ўлады, кіраўніцтве “экстрэмісцкім фармаваннем” і распальванні сацыяльнай варожасці. У 2023 годзе арганізацыя экс-сілавікоў падзяліася на BYPOL і BELPOL.
Беларускае Радыё Рацыя






